Увечары, 17 студзеня, у цэнты Мінска адбылося сапраўднае тэатральнае дзеянне. Пачалося ўсё з пасвяшчэння ў зайцы і забаўляльнай “Прысягі Зайцаў” на беразе Свіслачы, дзе сабралося каля сямідзесяці чалавек, якія ўрачыста пакляліся ніколі не аплочваць праезд, патрабаваць вяртанне льготаў і 17-га чысла кожнага месяца святкаваць “Дзень зайца”.
Далей калона “зайцаў” рушылася ў бок Палаца Спорта, дзе на катку ля Нямігі было запланавана святочнае мерапрымства. Але міліцыя, як гэта заўжды бывае, спрабавала сарваць акцыю. Пад’ехала некалькі міліцэйскіх машын, і Зайцы кінулася ў рассыпную. Міліцыянты здолелі затрымаць толькі чацверых, якіх пазней адпусцілі.
Моладзь не разгубілася і вырашыла дзейнічаць па плану В: усе сабраліся на прыпынку “Гарадзкі вал”,дзе апрануўшы імправізаваныя вушы, ўваліліся ў тралейбус. З песнямі, праехаўшы некалькі прыпынкаў, новасьпечыная “зайцы” выйшлі побач з Навагодняй елкай, дзе ля гіпермаркета “Карона” пачалі танчыць і гуляць у футбол з капустай.
Напрыканцы начное неба Мінска асвяцілі ўспышкі святочнага феерверка. На гэтым акцыя скончылася.